Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ЕЗ дамаўляецца пра адзіны еўрапейскі фармуляр для пасажыраў

10.10.2020 11:23
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, сярод дзяржаў членаў Еўразвязу існуе пагадненне пра еўрапейскі фармуляр для пасажыраў.
Ілюстрацыйны здымакEPA/STEPHANIE LECOCQ Dostawca: PAP/EPA

Яго запаўненне будзе абавязковым пры паездках па Еўропе. У фармуляр будуць уносіцца дадзеныя аб рэгіёнах, у якіх чалавек знаходзіўся цягам апошніх 14 дзён.

Еўрапейскія дыпламаты спадзяюцца, што збярэцца кваліфікаванае большасць галасоў, каб прыняць дадзенае рашэнне ў бліжэйшыя дні.

Калі гэта адбудзецца, дадзеная рэкамендацыя будзе вынесеная на разгляд міністраў па еўрапейскіх справах дзяржаў ЕЗ, якія сустрэнуцца ў аўторак у Люксембургу.

Гэтыя меры накіраваныя на тое, каб не дапусціць да закрыцця межаў паміж дзяржавамі ўнутры ЕЗ, як гэта было вясной.

Аднак не выключана, што сталіцы ўсё роўна прымуць іншае рашэнне. У дадзеным выпадку закрыццё межаў з'яўляецца выключнай кампетэнцыяй нацыянальных улад.

ПР/юл